 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ліхтары над вадою навісьлі. Іх сарвала паводкай і ўдаль панясло, Іх рыбацкае крышыць вясло. Дрэмле чуйна Варшава і Вісла. Часам месяц, бяздомны бадзяга, Забярэцца на стрэхі дзіравыя хмар. Б'ецца мяккімі крыламі вецер у твар. Дрэмле чуйна Макотаў і Прага. Палітвязьні на вуліцу выйшлі... Не падняць разьвітаньнем мазольнай рукі – Тугаскутыя... Крокі вартаўнікоў і штыкі... Хутка дзень загарыцца над Віслай!
1936
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|