 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сумным і невясёлым Сваім шумам калосьсе Мне гаворыць, што восень Прыйдзе хутка у сёлы. Змоўкне лес, як калісьці... А ў гушчарах, у нэтрах Зазьвініць у паветры, Ападаючы, лісьце. Толькі ў гэта ўсё неяк Мне ня хочацца верыць, Бо міне гэты шэры Дзень, як рэха жалеек. I хоць сёньня так востра Баляць рукі і ногі, Папрыходзяць з астрогаў Браты нашы і сёстры. І на пасеках чорных Лес падымецца гонкі, Загамоняць сасонкі Перашумам зялёным. Хай сягоньня панура Звоняць нашы напевы, – Часам песьні і дрэвы Заціхаюць прад бурай.
1936
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|