Ткала я, ткала палотны Цэлыя ночы і дні, Ткала я ў роднай матулі Зь лёну свае васьмярні... Замуж за Кліма пайшла я. Вечная ў хаце бяда – Ніва як палец вузкая, Ў хлебе цьвіла лебяда. Перш прадала я настольнік, Помню, купілі паны Губку апошнюю лёну, Потым збыла дываны. Сына ў няволю забралі... Доўгі астрожныя дні, Трэба паслаць яму хлеба, – I прадаю васьмярні. Помню, ня раз ён казаў мне: – Прыйдуць другія часы, Бурна ўскалышуцца морам Нашых жытоў каласы. Хутка, матуля, ня будзем Гнуцца ў паноў за сярпом, Ясную долю здабудзем, Лепшым жыцьцём зажывём... Сына я вырву з астрога! Гэй жа, паненкі, паны! Можа, апошнія купіць Хто з вас мае васьмярні?
1936
|
|