РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Там, дзе шуміць каласістае гора
Маўчыць васільковая ніва,
маўчыць каласістае гора.
Адзін толькі вецер кудлаты
кульгаючы шэпча, гавора.
 
Гавора ён мне небыліцы:
аб шчасьці вузкой паласы,
аб долі крывавай, мазольнай,
аб песьнях сярпа і касы.
Лятуць сінядымныя думкі,
Як зь ветрам кульгавым, кудлатым,
ад вуліц к гарбатым палоскам,
ад фабрык к саломяным хатам.
 
Маўчыць васільковая ніва,
маўчыць каласістае гора.
Адзін толькі вецер кудлаты
кульгаючы шэпча, гавора.
 
XII.1933.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.