РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вясной
Здарылася са мной дзіўнае, сьмешнае, –
      не расказаў бы таварышам ў цэлі.
      Ў полі і то пэўна б нівы шырэйшыя,
      нівы гусьцейшыя звонка б шумелі.
 
Помню, як сяньня, чорнымі бровамі
      сны мае ўзмахам адным абарвала,
      быццам бы рэха барамі сасновымі,
      песьняй бяз голасу закалыхала...
 
Ўсё ж ткі і я быў нязломкам, падумаю, –
      (сам на'т ня ведаю, як гэта сталася) –
      шмат раз хадзіў і дарогай вастрожнаю
      на'т з-пад экскорты ўцякаць удавалася.
 
Глянула проста вачамі шалёнымі,
      быццам ударыла звонам вясёлак, –
      гэтак вясной над палямі, загонамі
      толькі глядзіць загараючы золак.
 
Здарылася са мной дзіўнае, сьмешнае, –
      не расказаў бы таварышам ў цэлі,
      бо на'т калосьсе, ў полі найменшае,
      мехам сваім каласістым шумела б.
 
8.IV.1936.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.