РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Легэнда
Далёкія сны-байкі
      паднялі галаву,
пад сьлёзы балалайкі
      усталі наяву.
 
Ажыла, што заснула
      ў магілах, курганох,
і струны ўскалыхнула,
      забілася ў грудзёх.
 
I ветрам зашумелі
      дні восені глухой
і бурныя мяцелі
      са сьнежнаю пургой.
 
I тлумаў крок ударны
      на бруку зазьвінеў,
і песьні іх бунтарны
      ўстаў збуджаны напеў.
 
Так ў пералівах медных,
      агністых і жывых
збудзілася легэнда
      на струнах залатых.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.