 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Падымалася зара ды а паўночы, у расе сьцюдзёнай мыла свае вочы; і пайшла яна барознамі ды боса, праз пакосы распусьціўшы свае косы. Падымалася зара ды у завеі. Выйшлі ў поле нашы хлопцы, нашы жнеі. I затлелі муры шэрыя і стрэхі цёмнай ноччу ў бездарожжа, нібы вехі. Падымалася зара, зьбірала росы, абвязаўшы хусткай – макам свае косы.
16.XI.1936.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|