РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Там высокія стромы,
Залацяцца аблокі,
Там напоўнены громам
Веснавыя патокі,
 
Там арлы сваіх вучаць
Арлянят уздымацца
На паднебныя  кручы,
З навальніцай змагацца.
 
Вось чаму так у змроку
Сьніцца ў камэры цеснай
Край дзівосны, далёкі,
Дзе жыве мая песьня.
 
1937
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.