 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сёньня яшчэ мы блукаем, бяздомныя, Сьцежкамі і пуцявінамі роднымі. Рукі мазольныя скручаны, скуты, Голас пятлёю задушаны лютай. А нашы песьні-напевы гаротныя Глушаць, дзяўбуць груганы пералётныя. Толькі нішто не пагасіць ніколі Ў сэрцы гаручага полымя волі. Полымя, што кожнай весьняю раніцай Над непакорнай зямлёй разгараецца.
1937
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|