На докі сыпле дождж, як сажа, Шумяць на беразе турысты. Агні, сарваўшыся зь вітражаў, Плывуць ракой з асеньнім лістам. Сягоньня параходы выйдуць Ў дарогу дальнюю па радасьць. I мне б гэроем Майн Рыда Плыць у такое б Эльдарада, Дзе салаўі, а не бараны, Складаюць звонкія напевы, Дзе не артыкулы – бананы Растуць, красуюцца на дрэвах; Дзе не рабіліся б аблавы, На дзень, на ноч мо' раз па дваццаць, Дзе і паэты маюць права Хадзіць па вуліцах, сьмяяцца.
1937
|
|