Каля шляхоў расстайных што так Шуміш, бяроза, ў раньні час? Прынёс я конаўку і лотак, Каб сокам напаіла нас. З табой дружыць заўсёды рады: Як ляжам тут ля родных меж, Ты нас прыкрыеш лістападам, Густым карэньнем апляцеш. А покуль я твой стан высокі Рукою пешчу, не шкадуй І веснавым бруістым сокам За нашу дружбу пачастуй.
1937
|
|