РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Таму і сумна мне часамі,
Што з дому зьвестак не чуваць,
Што на лісты мае лістамі
Ня хочаце вы адказаць.
 
Мо' ўжо апошняю адлігай
Адтаяў папаратнік, мох,
Шкляныя зазьвінелі крыгі
З набраклым веццем шэрых вольх;
 
Мо' сенажаці затапіўшы,
Журчыць за грэбляю рака,
Мо' ўжо вячэрні вецер вішні
Ў садах зарой апаласкаў...
 
На'т у мяне, калі пішу вам,
Вясьняны дзень сьнягі разьліў,
I па рыштоках дзеці з шумам
Свае пушчаюць караблі.
 
1938
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.