За пацалункі, і за вочы, І за агонь, што ў іх палае, За твой панадны стан дзявочы, – Цябе чамусьці праклінаюць Усе, хто ненавідзіць зьзяньне I над калыскай ясных зораў, Усе, хто крыецца ў зьмярканьні, Малітвы грэшныя гаворыць... Ты кудры адгарні рукамі. I ад тваіх вачэй праменьняў З іх кожны змоўкне, быццам камень, I кожны стане на калені!
1938
|
|