Зарой прапяялі асьверы. Вясеньняя зораў сяўба Расой ападае на верас, На песьню – «А ў полі вярба...». З тугою глядзіш чарнабровай. У поглядзе – жар залаты. Кажу: ёсьць пралескі ў дуброве... Ня верыш, ня слухаеш ты. Расы ты баісься, а можа, Палохае ветру жальба? Ты маніш чароўна, прыгожа, Як песьня – «А ў полі вярба...». Ня сьмейся, кажу без дакору, – Асталася мала да дня, – Чыйго ты далонямі ўчора З крыніцы паіла каня?
1938
|
|