 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Кожны піша бацькаўшчыне вершы. Але ёсьць такія рыфмачы, Што за соль яе, за хлеб яе найлепшы Хочуць толькі вершам заплаціць. I пачнуць выводзіць, закаціўшы вочы: «Ах і ох, люблю я гэты дзіўны край...» Возьме пару зорак, месячныя ночы, I выходзе – проста каравай. А яшчэ там нейкі істэрычны крытык Зьлічыць пункты, ахі, друкам адаб'юць. I даесься дзіву: ў полі сохне жыта, А «шэдэўры» гэткія растуць!
1938
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|