 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калышацца лісьце сярэбраным роем, Абліў усё месяц марознай пагодай, I песьня лунае начлежная воддаль, Над полымем яркім калышучы мроі. Эх, весела з рэхам вясеньнім спаткацца I гулка адклікнуцца песьняй вясёлай, Калі маеш вёсен адных толькі дваццаць I ў сэрцы гарачы вішнёвы іх золак; Калі гэтак сеюцца зоры на шапку Пчаліным, зьвінячым, сярэбраным роем, Калі ахінаюць калючыя лапкі, Калі падпяваюць смалістыя хвоі.
1938
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|