РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У карчме
У прыдарожнай забытай карчме
Нешта зусім не п'янею, шынкарка.
Пэўна ня брагу, а восень у чарках
Сёньня падносіш гасьцям на начлег.
 
Памяць жывая сюды прывяла:
Некалі, едучы ў школу падводай,
З бацькам спыняўся тут у непагоду -
Сьлед наш завея даўно замяла.
 
Помню, расказвалі вазакі:
Выйграўшы ў карты душу арганіста,
Выпалены сьлед пакінуў нячысты –
Сьлед на стале сваёй чорнай рукі.
 
Помню печ, ля якой грэліся мы,
Пах селядцоў, кажухоў і махоркі,
Ўсхліпы гармоніка, гоман-гаворку...
Што ж мяне цягне да гэтай карчмы?
 
Можа, забыўся я тут у пургу
Мары юнацкія, першыя песьні?
Ты іх, шынкарка, ня стрэла ля весьніц?
Што, не прыпомніш?.. I я не магу...
 
1938
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.