РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Скрыпка
Калыхаў яе вецер.
Песьні сінія хвоя
Каля звонкага сэрца
Апляла драбнаслоем.
 
Таму ведае сёньня
Вуснаў шэпат гарачы,
Вачэй кожнае зьзяньне,
Ці сьмяюцца, ці плачуць.
 
Павядзеш толькі смыкам, –
У віно, што ня выпіў,
Цьвету яблыні дзікай
Ці сьлёз нейкіх падсыпе.
 
1939
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.