 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ня стала шмат маіх сяброў. Адных сьляды пясок завеяў Ці недзе сьпяць на Пірэнеях Пад белым саванам сьнягоў; Другія дзесьці уначы Драты іржавыя пілуюць, Як ломяць мур і краты – чую, – Паўзу і я ім памагчы. Мо' я збуджу і тых, што сьпяць... А гэтым, пэўна, пакуль выстрал Сыпне на вочы чорным лістам, – Пасьпею песьню перадаць!
1939
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|