РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Персьцень
Скажу табе нарэшце,
Ахоплены тугой:
Каханьне наша – персьцень
Зачараваны той...
 
Напоўні кубак сокам,
О, любая мая.
I ў кубак твой глыбокі
Свой персьцень кіну я.
 
Яго іржою чорнай
Ня спляміць – залаты,
Ня так, як той, што ўчора
Ўзяла на палец ты...
 
1943
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.