 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мне трэба б вярнуцца пад вечар На тыя начлегі, Дзе сыпаў паднёманскі вецер Дажджамі і сьнегам. I дапамагчы старой маці Жывой вады, шчодрай Прынесьці з крыніцы гарачай Паўнюткія вёдры. I хоць бы на час на кароткі Забегчы да гаю, Дзе сосны – мае аднагодкі – У госьці чакаюць. I радасьцю мне падзяліцца, Што выпала разам Навек зь іх стваламі здружыцца I песьняй, і сказам. Што выпала зноў нам сустрэцца На слаўнай будове I ўзьняць на шырокія плечы Дзень сонечны, новы. Дзень новы бяз хмарнай навалы, Бяз той непагоды, Што з гулам вятроў калыхала Юнацкія годы.
1946
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|