 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калі з гадамі забываеш Дзень учарашні, перажыты, А сын табе напамінае Знаёмыя імёны літар, Іх першабытнае гучаньне, Іх водсьветы і пералівы, Шматкаляровае іх зьзяньне, Зьмест фантастычны, а праўдзівы, – Тады нібы вясну і лета Ты ўбачыш разам над зямлёю I зразумееш: стрэча гэта Юнацтва з восеньню тваёю.
1949
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|