РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жалейка
Вясною сонца ярка
На небе зіхаціць,
А на зямлі бясконца
Зялёны лес шуміць.
 
У тым зялёным лесе
Жаўна жыве сабе
I шышкі залатыя
Зьбірае і дзяўбе.
 
А з тых духмяных шышак
Насевак залаты
Прапелерам зьлятае
На травы і кусты.
 
На грунце прарастае
Насеўнае зярно
Сасонкай маладою,
Пявучаю сасной.
 
З сасонкі той жалейку
Зрабілі, і яна
У песьні расказала
Пра ўсё пра гэта нам.
 
1950
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.