РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ня будзь ніколі іншым
Дарма шукаеш, мілы,
Мне ў падарунак песьні, –
Нідзе такой ня знойдзеш,
Як у маім у сэрцы.
 
Дарма ўначы дадому
Ісьці дапамагаеш, –
I так заўсёды радасьць
Мне азарае сьцежку.
 
Дарма ты ахінаеш
Мяне ў час непагоды, –
Вясновай ласкай грэе
I так маё каханьне.
 
Дарма мяне былінкай
Уверх ты падымаеш, –
Вышэй за наша шчасьце
Ніколі не падымеш.
 
Але, хоць і кажу я
«Дарма» табе, мой мілы, –
Ня будзь ніколі іншым,
Ня будзь ніколі іншым!
 
1952
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.