РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Спакойнай ночы!
Вечар вясеньні. Месяц над гаем.
Спакойнай ночы! – ўсім я жадаю.
 
Спакойнай ночы! – гулкаму рэху,
Каб не было чуць, як буду ехаць;
 
Псам паляўнічым, што госьця чуюць,
Двор запаветны пільна вартуюць;
 
I тым варотам ля цёмнай ліпы,
Каб адчыніць іх мог я бяз скрыпу.
 
I, асабліва, спакойнай ночы
Маці, якая за дочкай сочыць,
 
Каб не пачула яна да рана,
Як буду клікаць выйсьці на ганак,
 
Выйсьці на ганак дзяўчыну-зорку,
Жыць безь якой мне на сьвеце горка.
 
Вечар вясеньні. Месяц над гаем.
Спакойнай ночы! – ўсім я жадаю.
 
1953
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.