РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Танкастволы клён
Кожнай раньняю вясною
Садзяць пад акном
Грушы, яблыні, чарэшні
Сьлівы зь вішняком.
 
Сёлета я пасадзіла
Танкастволы клён,
Бо вышэйшым за ўсе дрэвы
Вырастае ён.
 
Хай расьце клён пад аблокі,
Каб яму відаць
Быў увесь прастор шырокі –
Нівы, сенажаць;
 
Каб ён мог здалёк угледзець
Мілага майго,
Шумам лісьця перадаць мне
Зьвестку ад яго;
 
Каб я ведала, калі мне
Мілага чакаць,
Па якой дарозе ў поле
Бегчы сустракаць.
 
1954
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.