РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Даваў слова сабе
Даваў слова сабе,
Мо' раз дзесяць ці дваццаць,
Не пісаць больш табе,
Да цябе не зьвяртацца
Зь нейкім новым любоўным
Пісьмом, маніфэстам,
Бо ты стала другой
I другога нявеста.
Але я не ўлічыў
Шуму стромкай таполі,
Ля якой мы з табой
Сустракаліся ў полі.
А яна, як тады,
Зноў шуміць над ракою.
Не ўлічыў я і рэха
Той песьні начлежнай,
Што сьпявалі з табой
На прасторах бязьмежных.
А яна, як тады,
Не дае мне спакою.
Каб знаў гэта раней,
Ці ж я змог бы згадзіцца
Так далёка ад шчасьця
Свайго пасяліцца
I лісты табе слаць
Да запатрабаваньня.
Ты ж баішся ўспамінаў –
Чытаць іх ня станеш.
 
1954
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.