РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прызнаньне
Знаю: можна ўратавацца, брат,
Ад вялікіх або меншых страт,
Ад бурлівых акіянскіх вод,
Ад землетрасеньня і грымот, –
Толькі не ад Мар'іных вачэй,
Што гараць за сонца гарачэй.
 
Часам гляне зблізку ці здалёк
I закіне ў сэрца вугалёк,
Той, што разгараецца ў агонь,
Той, што ты з далоні на далонь
Будзеш, несучы, перакладаць –
Так ён паліць! – і аберагаць
Ад вятроў, дажджоў, сьцюдзёных зім,
Бо расстацца немагчыма зь ім.
 
1954
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.