РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Не сячы сасны
Не сячы сасны, бо пахіліцца,
Не муці ракі – вір уздымецца,
Не тапчы вясны – цьвет асыпецца,
Не журы дачкі, бо пакрыўдзіцца.
 
Немагчыма ёй, звонкай, маладой,
Прапусьціць было стрэчу над ракой,
Вечар ласкавы, ноч з сваёй красой,
Гэту раніцу з майскаю зарой.
 
Як ня слухаць ёй гоману ў палях,
Перазвону хваль, песень салаўя,
Што гавораць ёй неба і зямля,
Голас мілага: «Зорка ты мая...»
 
Бо нашто тады ёй красу дала,
Белы тварык мыць на расу вяла,
I аб шчасьці ёй песьні ты гула,
Як маленькаю ды яна была?
 
Не сячы сасны, бо пахіліцца,
Не муці ракі – вір уздымецца,
Не тапчы вясны – цьвет асыпецца,
Не журы дачкі, бо пакрыўдзіцца.
 
1955
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.