РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Падкова
Каля непрыкметных
Сьцежак запаветных
Раніцай вясновай
Я знайшоў падкову.
Паказаў я Насьці.
Кажа: – Гэта – шчасьце,
На'т, здаецца, знаю,
Хто яго шукае.
Я аддаў падкову,
Разам зь ёй і шчасьце,
Бо ўжо ў сад вішнёвы
Не прыходзіць Насьця.
Хоць на міг кароткі
Ня выманіш з дому,
Знаць, маю знаходку
Аддала другому.
Хто ён, коньнік гэты,
Што тут праязджае
Зь песьняй і прыветам,
Я яшчэ ня знаю.
Ды каб ведаў нават,
Не паправіш справы,
Сілай міл ня будзеш,
Як гавораць людзі.
Бо ў садку вішнёвым,
Дзе страчаўся з Насьцяй,
Сьвежы сьлед падковы –
Сьлед майго няшчасьця...
 
1955
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.