РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сварка
Ты не ўгаварвай лепш мяне!
Няма сягоньня часу мне
Глядзець, як лёд рака ўзрывае,
А то вось раззлуюся я.
Яшчэ ня жонка я твая, –
Шмат вёсен у запасе маю!
 
Ды невядома, што і як
Лепш апрануць у гэткі вечар.
А мне ня трэба твой пінжак,
Сабе яго накінь на плечы!
 
А гразь якая! I няма
Дзе абысьці разоры, лужы.
Пусьці! Я перайду сама,
Не клапаціся, мілы дружа!
 
І не нясі, і не мілуй,
А то з дарогі лёгка зьбіцца.
I асьцярожна! Не цалуй!..
Ну, як з табою не сварыцца!
 
1955
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.