РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
За тое, што я лішні круг
Правёў зь яе сяброўкаю,
Не падала мне ў танцы рук,
Дамоў пайшла старонкаю.
 
Старонкаю, ды праз сады,
Я ж – нацянькі аселіцай,
Бо што, калі і сапраўды
Больш да мяне ня вернецца?
 
У хату ўбегла, бачыць – я.
Празь сьлёзы усьміхаецца.
Ах, чараўніца ты мая!
Ах, веснавая раніца!
 
1955
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.