РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Перад дарогай
Відаць, я пад сонцам цыганскім радзіўся,
Ці мо' акрапілі бягучыя воды,
Што ўсе адпачынкі, пагожыя дні ўсе
Ў жыцьці разьмяняў на вандроўкі, паходы.
 
I хоць не з такім хваляваньнем сягоньня
За сьвет, у краіны заморскія еду,
Як некалі ехаў праз родныя гоні
Па дровы, па сена, кірмашаваць зь дзедам;
 
I хоць, пакідаючы дом свой, краіну,
Даўжэй, як тады, не адводжу я зроку
Ад белай ў імгле разьвітальнай хусьціны,
Ад родных прычалаў зямлі і аблокаў, –
 
I зноў я ў дарозе... Нібыта яшчэ раз
Я пераканацца хачу, як мне дораг
Пакінуты край, дзе зацепліўся верас
У засені наднарачанскага бору.
 
Нібыта яшчэ раз вачамі сваімі
Здалёк мне праверыць і ўпэўніцца трэба
Ў красе непаўторнай прастораў радзімы,
Ў блакіце майго беларускага неба.
 
Дык што ж мяне клічаш, дарога, заўсёды?
Дык што ж мяне вабіш ты новаю казкай?..
Відаць, акрапілі бягучыя воды,
Відаць, я радзіўся пад сонцам цыганскім...
 
1956
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.