РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Я знаю яе
Рып калёсаў. Сёньня сена звозім.
Крычу ёй: – Ня стой!
Трэск варотаў. Эх, абярнуўся з возам –
І ў сене мы зь ёй.
 
Чорт пабраў бы! Ну – адвучу ад жартаў!
Сьмех, гоман зьвініць,
Недзе ў сене бароніцца ўпарта,
Ніяк не злавіць.
 
Вось адбегла і стала ля аселіц,
Ажэвіны рве.
Есьць, каб вусны яшчэ больш саладзелі, –
Я знаю яе!..
 
1957
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.