РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
– Скажыце, матуля, ці болей ніколі
Дачка ваша тут не гасьціла?
I ці не сумуе па роднаму полю,
Па сьцежках, дзе разам хадзілі?..
 
Ці муж яе добры, ці згода ў іх доме?
А ў пісьмах, што вам прысылала,
Пра даўнюю дружбу, сяброў і знаёмых
Ні разу ў вас не запытала?..
 
Сяджу за сталом, дзе сасновыя дошкі
Ад брагі вясельнай набраклі,
I шчасьця мінулага чэрствыя крошкі
Зьбіраю, як быццам жабрак той.
 
Як быццам змагу заспакоіць свой голад,
Калі буду знаць да драбніцы,
Што піша матулі ў свой родны пасёлак
Юнацтва майго чараўніца.
 
1957
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.