РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калісьці, я помню, вучылі мяне
Бывалыя людзі, настаўнікі ў школе,
Як не заблудзіцца ў чужой старане,
Знаходзіць напрамак па карце, бусолі,
 
Пасонцу і зорах, што ў небе гараць,
Па рэчышчах розных патокаў бурлівых,
Па дрэвах, што зябрай пакрыты стаяць,
I па валунах адзінокіх, маўклівых.
 
Але як ня зьбіцца, да мэты дайсьці,
Калі ні патокаў, ні камня, ні дрэва,
I сонца ў тумане ня можа ўзысьці,
I зоры пагашаны хмарай, залевай?..
 
Таму я заўсёды з далёкіх шляхоў,
Ня верачы гэтым прыкметам на сьвеце,
Шукаў і знаходзіў дарогу дамоў
Па рэху напеваў, па голасе сэрца.
 
1959
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.