РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Няўжо ты аб гэтым ня знаеш,
Як я даражу тваім імем?
Няўжо ты і не адчуваеш
Мой цень за плячамі сваімі?
 
Няўжо ты ня бачыш, калі я
Чакаю цябе ля парога
I ўсе перашкоды цяжкія
З тваёй прыбіраю дарогі?
 
I часам я ў думках пытаю
З тугой безуцешнай на твары:
Няўжо сапраўды ты сьляпая
I ў сэрцы ня бачыш пажару?
 
1959
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.