РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Тапор
Ва ўсім, вядома, вінават адзін тапор:
Я не пайшоў бы, каб ня ён, у цёмны бор,
 
Ня высек бы хваіны гулкай і зь яе
Ня змог бы змайстраваць цымбалы я свае.
 
А не было б цымбалаў гэтых – хто б пазваў
Каб на вясельлі я «Лявоніху» іграў?
 
А не іграў бы – не паднесла б мне яна
З усьмешкай ветліваю хмельнага віна
 
I пад вясёлы сьмех і чарак перазвон
Не захапіла б майго сэрца у палон.
 
Цяпер штоноч іду, крадуся ў яе двор...
Ва ўсім, вядома, вінават адзін тапор.
 
1960
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.