РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зь вясельля
Вяртаюцца госьці зь вясельля.
Відаць, хмель яшчэ не прайшоў,
Бо ўсё, што ня раз перапелі,
Сьпяваюць заўзята ізноў.
 
Ня можа іх уціхамірыць
Ні бразгат калёсаў, ні ноч,
Ні чэрвеньскі бурны і шчыры
З грымотамі гулкімі дождж.
 
I толькі ў маланках імклівых
Убачыш, разбуджаны, ты
Лятучыя конскія грывы
I поўныя грому раты.
 
1960
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.