Сушацца сеткі рыбацкія. У павуціньні густым іх дрыжаць: Буйныя зоры вячэрнія, Пасмы імглы верасьнёвай, Сполахі вогнішча нашага, Подыхі ветру I сьмех твой. I так шкада мне, Калі раніцой У невадзе я не знаходжу нічога, Хоць перад тым, Як закінуць яго, Перабіраю, шукаючы зораў, Імглы верасьнёвай, Сполахаў вогнішча, Подыхаў ветру I сьмеху твайго. Можа, ўсё гэта прысьнілася мне? Можа, зусім не прыходзіла ты Сеткі разьвешваць, I не страчаліся нашы Працай набраклыя рукі, Шчасьцем набраклыя Вусны.
1961
|
|