РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лясны лубін
Ён расьце каля дарогі,
Ён цьвіце агнём блакітным,
Незвычайным, ад якога –
Цеплыня ў кустах ракітных.
 
Цень яго надзейным сховам
Служыць для вульлёў чмяліных,
Для ватаг баравіковых,
Вывадкаў цецеравіных.
 
I ня дзіва, што заўсёды,
Калі расьцьвітае лубін,
У ліхую непагоду
Шаракі тут грэцца любяць.
 
I самому тут уцеха
Ў зеляніне прытаіцца,
Калі знаеш пушчы рэха,
Калі любіш пах жывіцы.
 
1961
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.