РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
З вытокаў да вусьця ракі, што няспынна бяжыць,
Няўхільна адносячы юных і сталых ладзьдзі,
Вада, бы ваконнае шкло, за якім безь мяжы
Глыбокая цемра і ў ёй залаты маладзік.
 
Калі разьвітаньня апошняга прыйдзе пара,
Ляддзя на апошні, сьвітанкавы выплыве плёс,
І прыйме мяне валавокая цемра Дняпра,
Як месячны серп з залацістых дняпроўскіх нябёс.
 
1967
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.