РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ніводнай сустрэчы, нядзелі
Бяз скрыпкі ў нас не абышлося,
Ніводнага ў вёсцы вясельля,
Ніводных дажынак увосень.
Ня бойся ж, дзяўчына, паслухай
Ты скрыпкі – маёй весялухі!
 
Пра што яна толькі ні кажа!
I песьні сьпяваць памагае.
«Лявоніху» ж толькі зайграе,
Дык рукі ў букеты павяжа
I сэрцы у пары злучае.
Ня бойся ж, дзяўчына, паслухай
Ты скрыпкі – маёй весялухі!
 
1961
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.