РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дарогай зь сенажаці
Вечарэе. Дзень даўно павесіў
На сасьне сваю касу зары.
Час і нам дамоў. Чырвоны месяц
Нас вядзе дарогай праз бары.
 
Ціха сьвішчуць крылы позьняй слонкі,
Лесавік падпальвае карчы;
З камарынай талакою звонкай
Салаўі спрачаюцца ўначы.
 
Пахнуць перасьпелыя суніцы.
Чую подых кожнага лістка.
Чую, як духмяная ігліца
Ападае з гольляў сасьняка.
 
Чую, як міжзорныя ракеты
Пралятаюць недзе нада мной...
Можа, мы – апошнія паэты,
Што вось так цікавяцца зямлёй?
 
1961
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.