РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Надпіс на яблыку
Добрым і сардэчным словам
Не забудзь ніколі ўспомніць
Свайго друга-садавода,
Што прывіў лясную дзічку,
Жаўрука, які вясною
Разбудзіў яе пупышкі,
Дождж, які паіў карэньні,
Вецер, што гайдаў галіны,
Пчол, якія апылялі
Цвет ружовы і духмяны,
Рукі смуглыя дзяўчыны,
Што плады зьбіралі ўвосень, –
Калі будзеш гэты яблык
На сваёй трымаць далоні.
 
1961
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.