РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Мусіць, моцна, верна любіш,
Калі ноччу часта будзіш.       
#З народнае песьні

 
Хай пішуць распусьнікі             
Посныя вершы,
А я цябе, любая,
Слаўлю, як грэшнік.
За тое, што ты
Не зьляклася паверыць
У сэрца, якое
Пастукала ў дзьверы,
Акно засланіла
Ад вока ліхога,
Кашулю адмыла
Ад пылу дарогі,
Прынесла, галоднаму,
Хлеба кавалак,
На сьвежай саломе
Пасьцель мне паслала,
Сагрэла ў сьцюдзёную,
Лютую восень...
Калі ж пагасіла сьвятло –
Мне здалося:
На правай руцэ,
На якой спачывала,
Ўсю ноч, не заходзячы,
Сонца палала.
 
1961
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.