РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Тры нялёгкія заданьні
Мне жыцьцё дало:
На начной дарозе дальняй
Адшукаць сьвятло;
 
Скласьці песьню на той мове
I на той зямлі,
Над якой у час суровы
Буры прагулі;
 
Пакідаючы краіну
З сонцам веснавым,
Сад квітнеючы пакінуць
На шляху сваім.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.