РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ня толькі ўзяў таму я гэту мову,
Што на ёй рэкі, пушчы гаманілі,
 
Шумелі ў полі каласы і травы,
Пераклікаліся па гнёздах птушкі,
 
Што зь ёю лёгка было стаць чым хочаш –
Пявучай скрыпкай,
                                          жаўруком,
                                                                  паэтам.
 
Я гэту мову ўзяў сабе таму што
Зашмат у ёй было гаротных песень,
 
І мне хацелася прынесьці болей
Ёй чалавечай радасьці і сонца.
 
Таму цяжэй мне, як другім, калісьці
На гэтай мове стаць было паэтам.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.