РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Я не пайду
Калі мірыцца
Са мной ня хочаш,
Дазволь хоць глянуць
У твае вочы –
I я пайду.
 
Калі баісься
Ты прытуліцца,
Падай мне кубак
Вады напіцца –
I я пайду
 
Калі мяне ты
Так судзіш строга,
Хоць разьвіталася б
За парогам –
I я пайду.
 
Калі ў каханьне
Маё ня верыш,
Замкні за мною
Адразу дзьверы –
I я пайду.
 
Маўчыш? Дык знай жа
I ты нарэшце:
Калі амністыі
Не абвесьціш –
Я не пайду!
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.