Са стрэх зьвісаюць грабянцы Сакавіковых капяжоў. Я выбраў самы яркі зь іх, Калі цябе страчаць ішоў. Але пакуль прымерала Яго ты да сваёй касы, Ён растапіўся ў звонкі сьмех, У кроплі веснавой расы. I ўсё ж, калі праз столькі год I сёньня ўспамінаеш той Сакавіковы фабянец, Што падарыў табе вясной, – Дык, пэўна, ён найлепшы быў I даражэйшы ад другіх, Якія красаваліся Ў кароне сьветлых кос тваіх.
1962
|
|